Навіны

Акцыя МНС "За бяспеку разам!"

З 14 па 30 кастрычніка 2024 года ў Беларусі пройдзе рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам!". Арганізатарам кампаніі традыцыйна выступае Міністэрства надзвычайных сітуацый Рэспублікі Беларусь.

Акцыя праводзіцца з мэтай павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва і зніжэння колькасці пажараў. Як правіла, яны здараюцца з-за невыканання правілаў пажарнай бяспекі ў жылых памяшканнях. У першую чаргу ўвага будзе ўдзяляцца тым, хто пражывае ў сельскай мясцовасці, у прыватных дамах.

Паводле інфармацыі МНС, сёлета колькасць пажараў узрасла. Таму прафілактычная праца з насельніцтвам арганізуецца найболей старанна. У рамках акцыі "За бяспеку разам!" разам з МНС будуць працаваць МУС, Міністэрства аховы здароўя, Мінпрацы і сацабароны, Мінадукацыі, МЖКГ, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

Бяспека - гэта не толькі абавязак дзяржавы, але і клопат кожнага чалавека. Прытрымліваючыся рэкамендацый і правілаў, мы можам зменшыць рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый і гарантаваць бяспеку сабе і сваім блізкім. Памятайце, што веданне асноў бяспекі і гатоўнасць да дзеяння ў выпадку надзвычайнай сітуацыі здольныя выратаваць жыцці.

Па матэрыялах БЕЛТА

https://adu.by/ru/homeru/news/novostnaya-lenta/aktsiya-mchs-za-bezopasnost-vmeste.html

У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Стань прыкметней у цемры" ў ДУА "Дзіцячы садок №12 г. Светлагорска» прайшоў фотачэлендж «А які флікер у цябе?». Стаўленне законных прадстаўнікоў да гэтага пытання здзівіла ўсіх!