Навіны
Паважаныя мамы і таты!!! Вы хвалюецеся, як маляня абвыкне да дзіцячага садка? Баіцеся, што адаптацыя зацягнецца на месяцы істэрык і хвароб? Мы знайшлі рашэнне. У нашай дашкольнай установе адкрылася шпацырная група "Лета". Гэта сучасны погляд на адаптацыю малых. Запрашаем усіх жадаючых!
Музейны пакой «Лянок»
У "ДУА Дзіцячы садок № 12 г. Светлагорска" адкрыўся музейны пакой "Лянок" і першымі дарослымі яе наведвальнікамі сталі законныя прадстаўнікі і педагагічныя работнікі ўстановы. Сярод асноўных напрамкаў работы тут сталі вывучэнне і захаванне гісторыі і культуры Беларусі. Гаспадыня музейнага пакоя расказала як беларусы вырошчвалі лён, якімі прыметамі кіраваліся падчас сяўбы, якія існавалі павер'і і традыцыі, звязаныя з часам пасадкі, збору ўраджаю. Усе даведаліся, як сцябло расліны ператвараецца ў валакно, якімі прыладамі карысталіся сяляне пры трапанні лёну, як жанчыны рыхтавалі пражу і ткалі палатно. А ператварэнне прысутных у «беларускіх супер жанчын» з дапамогай стужак з арнаментам толькі «падагрэла» цікавасць да таго, што адбываецца.













